Бабруйск: На выбарчых участках змяняюць колькасць жыхароў

2008 2008-09-11T14:59:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У новых раёнах Бабруйска, якія працягваюць дабудоўвацца і сёння, колькасць жыхароў пастаянна расце. Так, напрыклад, у мікрараёне “Захадні” на часы мінулых выбараў насельніцтва было ледзь не ўдвая менш, чым зараз. Суадносна, павялічылася ў два разы і колькасць выбаршчыкаў.

 

Але, як стала вядома ад аднаго з супрацоўнікаў навучальных устаноў мікрараёна, у якой размяшчаецца выбарчы ўчастак, работнікі атрымалі загад “зверху” – змяншаць колькасць выбаршчыкаў на паперы. Гэта робіцца для перастархоўкі ў тым выпадку, калі ў дзень выбараў на ўчасткі прыйдзе мала людзей.

- “Аказалася, што для таго, каб паказаць добрую “яўку” на выбары, дастакова штучна “зменшыць” колькасць жыхароў раёна. І гэтак робіцца па ўсяму гораду”, - сцвярджае суразмоўца.

 

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international