Праваабаронца Уладзімер Лабковіч апытаны ў якасьці сьведкі па справе выбуху ў Менску

2008 2008-09-11T14:33:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа Менску сёньня распытвалі праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча наконт выбуху ў Менску 4 ліпеня. На гутарку Лабковіча выклікаў афіцыйнай позвай намеснік крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа Барабанаў А.С.

Нагадаем, што яшчэ 10 верасня на кватэру да Уладзімера Лабковіча патэлефанавалі з міліцыі. Прадставіўшыся супрацоўнікам крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа, мужчына прапанаваў Лабковічу сустрэцца ў міліцыі “для гутаркі”. Тады праваабаронца катэгарычна адмовіўся, патлумачыўшы, што мае на гэта права, паколькі для такога выкліку неабходна афіцыйная позва з пазначэньнем ня толькі даты і месца, але і ў якасьці каго чалавека выклікаюць.

У РУУСе супрацоўніца упраўленьня міліцыі прапанавала Лабковічу скласьці адмысловую анкету апытаньня. Аднак праваабаронца  папрасіў патлумачыць, навошта гэта патрэбна. “Я дзейнічаю на аснове загаду №80, таму мне неабходна Вас апытаць”, -  адказала яна.

Лабковіч у адказ патлумачыў, што паколькі ён запрошаны ў якасьці сьведкі, то згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, неабходна складаць пратакол. Далейшая размова адбывалася непасрэдна з удзелам А. Барабанава. Ён цікавіўся, чым займаўся Лабковіч уначы 4 ліпеня, ці затрымліваўся раней,  прапанаваў зьняць адбіткі пальцаў і здаць аналіз сьліны. Спаслаўшыся на свае правы, праваабаронца ад здачы аналізаў адмовіўся. На гэтым апытаньне завяршылася

“Вы пакуль вольны”, - толькі і дадаў на развітаньне А. Барабанаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international