Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Невядомыя абрабавалі Барыса Хамайду

11.09.2008. Тэгі: перасьлед, здарэньні.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Паводле апазыцыянэра, у яго скралі некалькі соцень паасобнікаў незалежных газэт “Народная Воля”, “Наша Ніва” і “Курьер из Витебска”, пяць часопісаў “Arсhe” і пяць зборнікаў Уладзімера Падгола — “цытатнікаў” А.Лукашэнкі.


Распаўсюднік незалежнай прэсы патлумачыў, што захоўваў усё гэта ў знаёмых — каб штодня не вазіць друкаваныя выданьні ў цэнтр гораду з ускраіны Віцебску, дзе ён жыве. Сёньня ранкам ён адчыніў гаспадарчую пабудову, каб забраць газэты і часопісы, і ўбачыў, што там пуста. Невядомыя злодзеі  толькі бел-чырвона-белы парасон пакінулі  якім Барыс Хамайда зазвычай распаўсюджвае незалежную прэсу каля “сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна.

Апазыцыянэр кажа, што, верагодней за ўсё, злодзеі адсачылі, дзе ягоны “склад”, і падабралі ключы, бо дзьверы ўзламаныя не былі. Аднак зьвяртацца ў міліцыю з заявай пра крадзёж спадар Хамайда не зьбіраецца, бо ня верыць, што злодзеяў пачнуць шукаць.

На ягоную думку, гэты рабунак невыпадковы: Барыс Хамайда лічыць, што ён зьвязаны з выбарчай кампаніяй, бо ў незалежнай прэсе, якую ён распаўсюджвае, апошнім часам зьявілася шмат артыкулаў пра апазыцыйных кандыдатаў, заўважаныя назіральнікамі парушэньні і гэтак далей. Падобныя выданьні карыстаюцца попытам у жыхароў Віцебску, і хтосьці, верагодна, вырашыў пазбавіць людзей праўдзівай інфармацыі, мяркуе апазыцыянэр.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования