Брэст: Праваабаронцаў і іх сем’і правяраюць па справе выбуху

2008 2008-09-10T23:04:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 верасьня на мабільныя тэлефоны брэсцкіх праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзіміра Вялічкіна, а таксама Міхася Ільіна (сына У.Вялічкіна) паступілі тэлефонныя званкі. Людзі, якія тэлефанавалі,  прадстаўляліся супрацоўнікамі райаддзелаў Брэста і задавалі прыблізна аднолькавае пытанне: “Дзе вы былі 3-4 ліпеня, і хто гэта можа падцьвердзіць?”

Нагадаем, што ў гэты э дзень падобны званок паступіў і моладзеваму актывісту з АГП Юрыю Панасюку, пасля чаго на яго быў здзейснены напад невядомымі людзьмі ў цывільным з прымяненнем сілы і пагрозаў.

Па некаторых звестках, днямі брэсцкія супрацоўнікі спецслужбаў атрымалі спіс з асобаў, якіх трэба апытаць на тэму выбуху 3-4 ліпеня ў Менску.

Уладзімір Вялічкін мяркуе, што дадзеныя выпадкі невыпадковыя і маюць на мэце стварыць атмасфере напружанасці і страху ў грамадзтве, што на думку арганізатараў “апытаньня”, павінна ўтаймаваць дзейнасьць апазіцыі напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Што датычыць сітуацыі, якая адбылася з Ю. Панасюком, то У. Вялічкін лічыць, што самае ганебнае, што тыя пытанні пра менскія выбухі і пагрозы, якія пачуліся з вуснаў невядомых у цывільным, сведчаць аб тым, што бандыцкі напад усё ж такі здзейснены людзьмі, якія маюць дачыненьне да сілавых структураў беларускай дзяржавы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international