Рэчыца: Сябра акруговай камісіі пагражае Пуціцкаму судом

2008 2008-09-10T15:43:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На паседжанні Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі была разгледжана заява Валерыя Пуціцкага, у якой ён паведаміў аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў у Палату прадстаўнікоў. Член акруговай выбарчай камісіі Аляксандр Краўцоў заявіў на паседжанні, што паставіць пытанне аб накіраванні зыска ў суд.

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў В. Пуціцкі ў сваё заяве назваў 3 прычыны, па якіх ён зняўся з выбараў: неўключэнне ў акруговую выбарчую камісію прастаўніка дэмакратычных сіл; неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у большасць участковых камісій; ціск на яго працадаўцу Алега Шабетніка з боку інспекцыі па падатках і зборах.

“Член камісіі А. Краўцоў заявіў, што паставіць перад кіраўніком інспекцыі пытанне аб накіраванні ў суд іска аб паклёпе, а адказчыкамі будуць В. Пуціцкі і А. Шабетнік. Краўцоў Александр Данілавіч – намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Рэчыцкім раёне”  – паведаміла Алена Агафонава, назіральнік у камісіі.

В. Пуціцкі – старшыня рады Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Ён працуе намеснікам дырэктара па планаванні ў прыватным прадпрыемстве “Аліда і К” ў Рэчыцы.

“Як сцвярджае В. Пуціцкі, пасля яго вылучэння ў кандыдаты дырэктар прадпрыемства А. Шабетнік быў выкліканы ў падаткавую інспекцыю, дзе яго распытвалі аб Пуціцкім і пагражалі праверкамі прадпрыемства”, – гаворыць А. Агафонава.

А. Шабетнік, акрамя таго, уваходзіць ва участковую выбарчую камісію Чкалаўскага выбарчага ўчастка № 6 у Рэчыцы. Ён з’яўляецца старшынём Гомельскай абласной арганізацыі партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада”, а ў камісію вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international