Менск: Раённыя адміністрацыі далі ўстаноўку “выкрэсліваць выбаршчыкаў па максімуму”

2008 2008-09-10T14:14:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталічныя жыхары могуць не знайсці сваіх прозвішчаў ў спісах грамадзянаў, якія маюць права удзельнічаць у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. «Выкрэсліваць усіх па максімуму» - такую устаноўку «зверху» атрымаліваюць сябры ўчастковых камісіяў падчас праверкі гэтых спісаў. Мясцовыя адміністрацыі Менску такім чынам разлічваюць забяспечыць па сваіх акругах удзел у галасаванні неабходнай колькасці выбаршчыкаў.  

З дакладных крыніцаў стала вядома, што падобны вусны загад атрымала, напрыклад, участковая выбарчая камісія № 161, створаная ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна. Паводле атрыманай інфармацыі, сябрам камісіі загадана падчас абходу тэрыторыі ўчастка выкрэсліваць са спісаў як мага большую колькасць прозвішчаў  - і тых, хто выказвае нежаданне галасаваць, і тых, хто не хоча адчыняць дзверы, і тых, каго не засталі дома.

Нагадаем, што паводле арт. 21 Выбарчага кодэксу, спісы грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, прадастаўляюцца выбаршчыкам для азнаямлення за 15 дзён да выбараў. Грамадзяне, па пэўнай прычыне не ўключаныя ў спіс, дадаткова ўключаюцца ў яго ўчастковай камісіяй на падставе дакументаў, якія засведчваюць асобу і пацвярджаюць пражыванне на тэрыторыі дадзенага ўчастка для галасавання. Кожнаму грамадзяніну забяспечваецца магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс, а таксама права абскардзіць неўключэнне ці выключэнне са спісу.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international