Новае кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім зьмешчанае настойлівае патрабаваньне паўторна правесьці зьезд арганізацыі.

2005 2005-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе партал http://belngo.info
Два тыдні таму Мінюст, на падставе быццам бы шматлікіх парушэньняў пры падрыхтоўцы і правядзеньні шостага зьезду СПБ, прызнаў яго нелегітымным. Новае кіраўніцтва арганізацыі на чале з Анжэлікай Борыс лічыць, што зьезд быў цалкам дэмакратычным і правамоцным. У Міністэрства юстыцыі быў накіраваны ліст з просьбай яшчэ раз праверыць тыя факты, у абгрунтаваньні якіх існуюць сумненьні. І вось учора, 24 траўня, зь Менску прыйшоў адказ. Зь яго вынікае, што Мінюст застаўся на старых пазыцыях і па-ранейшаму патрабуе правядзеньня паўторнага зьезду СПБ.
Прэсавы сакратар Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік заявіў, што ягоная арганізацыя хацела вырашыць канфлікт зь Мінюстам законным чынам, таму і зьвярнулася яшчэ раз да іх з просьбай уважліва разабрацца. Але з гэтага нічога ня выйшла. Цяпер гэтае рашэньне новае кіраўніцтва СПБ будзе абскарджваць у судзе.

Канфлікт паміж СПБ і беларускімі ўладамі ўжо выйшаў на міжнародны ўзровень. Польскія мэдыі нават надрукавалі сьпіс асобаў, якім забараняецца ўезд на тэрыторыю Польшчы. У гэтым сьпісе ёсьць і прозьвішча міністра юстыцыі Віктара Галаванава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international