Брэст: Кандыдат скардзіцца на пашкоджанне агітацыйных матэрыялаў

2008 2008-09-10T13:02:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3, старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада)  Ігар Маслоўскі накіраваў у міліцыю заяву з нагоды пашкоджання ягоных агітацыйных матэрыялаў.

Як паведаміў Маслоўскі, дакумент адрасаваны ў аддзел унутраных спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, на тэрыторыі якога знаходзіцца акруга № 3,  а копіі — у акруговую выбарчую камісію і назіральнікам АБСЕ.

"Мае перадвыбарчыя плакаты пашкоджваюцца невядомымі на ўсіх рэкламных тумбах, якія вызначаныя адміністрацыяй раёна для размяшчэння агітацыйных друкаваных  матэрыялаў. Гэта з'яўляецца парушэнем артыкула 45 Выбарчага  кодэкса, згодна з якім не дапускаецца зняццё, заклейванне, замазванне, пашкоджанне плакатаў, калі яны  выраблены і размешчаны згодна з патрабаваннямі беларускага законадаўства", — адзначыў Ігар Маслоўскі.

Кандыдат дадаў да заявы ў міліцыю фотоздымкі, якія падцвердзілі факты пашкодвання  ягоных агітацыйных матэрыялаў. Ён прасіў прыняць меры па спыненні супрацьпраўных  дзеянняў, а таксама прыцягнуць да адказнасці вінаватых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international