Бабруйск: Кандыдаты ў дэпутаты незадаволеныя колькасцю месцаў для агітацыі

2008 2008-09-10T12:57:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У параўнанні з мінулай выбарчай кампаніяй у гэтую ў Бабруйску адміністрацыямі раёнаў адведзена вельмі мала месцаў для агітацыі. Для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі вызначылі памяшканні актавых залаў па завулку Пяшчанаму і вуліцы Чангарскай, а таксама памяшканне ў Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі (па аднаму памяшканню на акругу), - не самыя зручныя пункты для таго, каб да іх дабрацца. Для размяшчэння інфармацыйных друкаваных матэрыялаў адведзены ўчасткі для галасавання і ЖЭУ. Акрамя гэтага расклеіць улёткі і сустрэцца з выбаршчыкамі можна будзе на прадпрыемствах – але толькі са згоды адміністрацыі.

 

- Мяне не задавальняе колькасць месцаў для агітацыі з дапамогай друкаваных матэрыялаў, - кажа кандыдат у дэпутаты па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79 Сяргей Еўдакімовіч. – Гэта ў асноўным інфармацыйныя стэнды каля ЖЭУ, - а хто там ходзіць, акрамя работнікаў гэтых невялікіх прадпрыемтваў?! На маю думку, гэта цалкам “пустыя” месцы.

 

Фёдар Вароніч, кандыдат ад Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі № 78 таксама незадаволены акрэсленымі гарадскімі ўладамі магчымасцямі для агітацыі. – Для сустрэчы з выбаршчыкамі ёсць толькі адно месца – хіба гэтага дастаткова? – абураецца ён. – Я думаю, што на прадпрыемствах дамовіцца з кіраўніцтвам на правядзенне сустрэч будзе вельмі цяжка, але спрабаваць буду. Адзінае выйсце - гэта ездзіць па сваёй акрузе, размаўляць з людзьмі персанальна – з раніцы і да вечара.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international