Баранавічы: Адстояць у судзе сваю рэпутацыю да выбараў кандыдат не паспее

2008 2008-09-10T10:07:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкім судзе, па ініцыятыве суддзі Ірыны Кульбеды, зноў адкладзены разгляд справы ў адносінах карэспандэнта дзяржаўнай газеты “Наш край” Мікалая Худэнкі і непасрэдна самога выдання.

З зыскам на журналіста звярнуўся ў суд прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які зараз зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5. Газета ў адным з нумароў абразіла яго за тое, што ён ад імя сваіх калег звярнуўся ў амбасаду Ўкраіны і да прем’ер –міністра і прасіў адчыніць на мяжы Беларусі і Ўкраіны аптовыя рынкі – каб лягчэй было працаваць. Худэнка ж у нястрыманых танах і тэндэнцыйна падаў гэты матэрыял.

Першы раз суд быў перанесены з прычыны таго, што М.Худэнка быў у адпачынку. А 8 верасня суддзя Кульбеда, прагледзеўшы паперы адказчыка, прыняла рашэнне зноў адкласці разгляд судовае справы.

Як лічыць Мікола Чарнавус, зроблена гэта дзеля таго, каб не даць яму магчымасці адстояць сваю пазіцыю і рэпутацыю перад выбаршчыкамі. Суд перанесены на 30 верасня, і адбудзецца ўжо пасля выбараў.

Мэта журналіста і выдання – абліць брудам кандыдата, як бачым, дасягнута. Адмыцца да выбараў – не паспееш.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international