У 2008 годзе ў Беларусі да пакарання смерцю прыгавораны адзін чалавек

2008 2008-09-10T10:03:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У 2008 годзе ў Беларусі да пакарання смерцю прыгавораны адзін чалавек, да пажыццёвага зняволення — трое. Пра гэта 9 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

Такія лічбы, паводле яго слоў, сведчаць аб "вельмі рэдкім" прымяненні ў краіне вышэйшай меры пакарання, "аб практычным мараторыі на гэты від пакарання".

Старшыня Вярхоўнага суда зазначыў, што заканадаўчае ўвядзенне мараторыя на пакаранне смерцю адносіцца да кампетэнцыі прэзідэнта і заканадаўцаў. 

"Суддзі будуць успрымаць іх рашэнне як належнае. Пакуль існуе такі від пакарання, як пакаранне смерцю, суды абавязаны яго прымяняць і прызначаць. Але псіхалагічна яны гатовы да ўвядзення мараторыя", — заявіў В.Сукала.

Пры гэтым, зазначыў ён, нельга забываць аб выніках рэферэндуму 1996 года, на якім большасць грамадзян Беларусі падтрымалі наяўнасць пакарання смерцю ў заканадаўстве.

Старшыня Вярхоўнага суда таксама паведаміў, што пажыццёвае зняволенне ў Беларусі на гэты момант адбываюць больш за 130 чалавек, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international