Кандыдату не давалі выступіць перад выбаршчыкамі

2008 2008-09-10T09:38:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 Сяргей Кузьмянок даведаўся, што кандыдат ад улады Аляксандар Антоненка выступае ў канцы дня ў аўторак перад выбаршчыкамі ў школе № 34. Выявілася, што сустрэча была арганізаваная для аднаго дэпутата, хаця ў акрузе іх чатыры.

Калі Сяргей Кузьмянок прыйшоў на сустрэчу, чыноўнікі не давалі яму выступіць перад выбаршчыкамі, якіх сабралася прыблізна чатырыста чалавек. Скончыўшы свой выступ, спадар Антоненка, які ўзначальвае гарадзенскі гарвыканкам, адразу пакінуў залю. Спадар Кузьмянок тады зьвярнуўся да людзей з пытаньнем, ці былі яны згодныя выслухаць толькі аднаго кандыдата, прадстаўніка ўлады, ці дазволяць таксама выступіць яму. Выбаршчыкі захацелі выслухаць і Сяргея Кузьмянка, які, дарэчы, быў дэпутатам гарадзкога савету мінулага скліканьня.

Перад сустрэчай у 34-й школе Сяргея Кузьмянка выклікалі ў 49-ю акруговую камісію і далі папярэджаньне за тое, што на яго выбарчай абвестцы было надрукавана: “Гэты чалавек кінуў выклік мэру Горадні!. Камісія палічыла гэта недазволенай выбарчай агітацыяй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international