Аршанскі рэгіён: Поўная адсутнасць цікавасці да выбараў

2008 2008-09-09T17:44:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6-8 верасня назіральнікамі былі прааналізаваныя выпускі газет "Наша Талачыншчына" - Талачынскі р-н, «Лепельскі край» - Лепельскі р-н, "Аршанская газета" - Аршанскі р-н, "Дняпроўская ніва" - Дубровенскі р-н адносна асвятлення выбарчай кампаніі.

Па выніках аналізу выяўлена, што ні ў адной з раённых газет да цяперашняга часу не надрукаваныя праграмы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ні адна з газет не апублікавала ні аднаго матэрыялу з абмеркаваннем таго або іншага кандыдата. Шэраг выданняў маюць рубрыкі "Выбары - 2008" або падобнага кшталту, аднак пад гэтымі рубрыкамі размяшчаюцца матэрыялы, не якія маюць ніякага дачынення да выбарчай кампаніі. Такой адсутнасці цікавасці дзяржаўных выданняў да выбараў не адзначалася ні разу ў выбарчых кампаніях апошніх гадоў.

Аднак ва ўсіх раёнках да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатаў публікаваліся вялікага аб'ёму матэрыялы аб дзейнасці кандыдатаў у дэпутаты, якія карыстаюцца падтрымкай уладаў - А.Міхалевіча, У.Жэрэла, У.Адашкевіча, А.Папкова. Былі надрукаваныя фотаздымкі вышэйназваных асобаў. Хоць у гэтых матэрыялах і не ўтрымлівалася заклікаў галасаваць за іх на выбарах, незалежныя назіральнікі лічаць, што дадзеныя матэрыялы з'яўляюцца прыхаванай формай датэрміновай агітацыі. 

Разам з тым, назіральнікі адзначылі, што ўсе вышэйпералічаныя выданні ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны апублікавалі матэрыялы аб стварэнні ўчасткаў для галасавання, зацвярджэнні складу акруговых і ўчастковых камісій, рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international