viasna on patreon

Гомель: Байкот у асобна ўзятай акрузе

2008 2008-09-09T16:13:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат па 34-ай акрузе Васіль Палякаў, які адмовіўся ад удзелу ў выбарах, пачаў праводзіць кампанію за байкот выбараў. 1338 улётак міліцыя канфіскавала ў самым яе пачатку.

6 верасня сябры каманды Васіля Палякова на тэрыторыі 34-ай акругі, побач з Давыдаўскім рынкам, раздавалі ўлёткі. Праз 40 хвілін да іх падышоў супрацоўнік адміністрацыі Савецкага раёна і старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №13 У. Забіяка. Азнаёміўшыся са зместам улёткі, ён сышоў. Праз 10 хвілін міліцыя затрымала Н. Шчукіну і А. Процко, якія раздавалі ўлёткі. У аддзяленні іх пратрымалі каля 2-х гадзін, склалі акт аб выняцці друкаванай прадукцыі. Пратакол аб затрыманні складзены не быў.

Сябры каманды Васіля Палякова плануюць аспрэчваць дзеянні працаўнікоў Савецкага АУС, а таксама збіраюцца запатрабаваць ад пракуратуры ацаніць дзеянні міліцыі з прававога пункту гледжання.

Кампанія па байкоце выбараў у 34-ай акрузе працягваецца. Зараз Палякаў раздае ўлёткі разам з сябрамі сваёй каманды. Міліцыя падыходзіць, цікавіцца, запісвае прозвішчы, але нікога больш не затрымлівае і нічога не канфіскоўвае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства