Баранавічы: Гарадская пракуратура ўхіляецца ад прававых ацэнак

Тэгі: выбары-2008

Кандыдат у дэпутаты з Баранавічаў Мікалай Чарнавус напісаў заяву на імя пракурора горада, у якой просіць правесці экспертызу па факту нібыта падробкі дат у падпісных лістах, калі збіраліся подпісы на карысць Чарнавуса.

 

Заява лягла на стол пракурора ў сувязі з тым, што ў выбарчай камісіі абвінавацілі Чарнавуса ў падробцы дат – нібыта подпісы ставіліся асобнымі людзьмі, а даты прастаўляў нехта адзін. В.а. пракурора горада М.Квашнін адказаў Чарнавусу, што адзінаццаць подпісаў, якія камісія прызнала несапраўднымі, не сталі перашкодай для рэгістрацыі Чарнавуса кандыдатам у дэпутаты і суцешыў прадпрымальніка, што той атрымаў адпаведнае пасведчанне. Квашнін дадаў, што Выбарчы кодэкс не прадугледжвае правядзенне такіх экспертыз і ў задавальненні заявы адмовіў.

 

У сувязі з гэтым Мікалай Чарнавус напісаў заяву ў пракуратуру Брэсцкай вобласці ў якой гаварыцца, што гарадская пракуратура самаўхілілася і не дае прававую ацэнку таму, што адбылося.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international