Камісія па міжнародных рэлігійных свабодах пры Кангрэсе ЗША (USCIRF) прадставіла амэрыканскаму кіраўніцтву і міжнароднай грамадзкасьці традыцыйную гадавую справаздачу адносна стану свабоды веравызнаньня ў сьвеце.

2005 2005-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле амэрыканскіх экспэртаў, Беларусь сёлета ўвайшла ў гэтак званы Watch List альбо сьпіс асаблівай увагі.

Галоўная ўвага ў дакумэнце надаецца тым краінам, ў якіх de jure ёсьць свабода рэлігіі й прынцыповае аддзяленьне царквы ад дзяржавы існуе, аднак, насамрэч, de facto гэтыя правы прызнаюцца ўладамі толькі часткова, бо ўлады бачаць у пэўных рэлігійных групах пагрозу афіцыйным канфэсіям.

Гэта, як вынікае з новай справаздачы адмысловай камісіі Кангрэсу ЗША, датычыць цяпер і сытуацыі зь веравызнаньнем у Беларусі.

Нагадаем, што Камісія па міжнародных рэлігійных свабодах пры Кангрэсе Злучаных Штатаў была створаная ў 1998 годзе. У яе склад уваходзяць незалежныя экспэрты, якія штогод вывучаюць стан свабоды сумленьня, веравызнаньня і рэлігіі ў розных краінах сьвету і ў выніку прадстаўляюць свае матэрыялы прэзыдэнту, у Дзярждэпартамэнт і Кангрэсу ЗША.

Паводле дакумэнту камісіі, Беларусь разам з Кубай, Эгіптам і Нігерыяй уваходзіць у гэтак званы “Watch List“ альбо сьпіс краін, за якімі трэба ўважліва назіраць, паколькі правы чалавека на веравызнаньне захоўваюцца тут недастаткова. Камісія не выключае, што беларускія ўлады і надалей будуць праводзіць палітыку наўмысных бюракратычных і юрыдычных абмежаваньняў што да прадстаўнікоў розных неафіцыйных рэлігійных груп і кангрэгацыяў, паведамляе «Радыё Свабода».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international