Давераныя асобы не вытрымліваюць ціску

2008 2008-09-09T09:08:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Літвінаў Юрый – давераная асоба кандыдата ад Беларускага саюзу афіцэраў па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10 Ткачука Мікалая – напісаў заяву аб выхадзе з выбарчага штабу Ткачука.

На гэтым настаяў сам кандыдат. Ткачук паведаміў радыё “Рацыя”, што пашкадаваў сям’ю свайго армейскага таварыша.

Афіцэр у адстаўцы, 45-гадовы Літвінаў працуе намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ЖКГ г. Драгічына. Калі дырэктар гаспадаркі даведаўся, што ягоны намеснік стаў даверанай асобай суперніка праўладнага кандыдата Здановіча, то заявіў, што такое немагчыма. Пазней пад час сустрэчы Здановіча з працоўным калектывам ЖКГ Літвінаву было заяўлена: калі ён хоча,каб дзеці вучыліся, а сам меў працу, няхай заляжа на дно. Ткачук паскардзіўся старшыні Драгічынскага райвыканкаму сп. Хваціку, што на яго давераную асобу Лтвінава аказваецца ціск, на што пачуў у адказ: “Які ціск,ён жа прыйшоў п’яны на працу”.

Па парадзе Ткачука,  Літвінаў звярнуўся ў бальніцу, каб мець на ўсякі выпадак даведку, што ў той дзень быў цвярозы. У бальніцы ў яго падняўся ціск, прыйшлося аказваць медычную дапамогу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international