У Горадні прайшоў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў шасьці суполак нацыянальных меншасьцяў. Яны аднагалосна выказалі маральную падтрымку сябрам Саюзу палякаў Беларусі.

2005 2005-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў партал www.belngo.info
Паседжаньне круглага стала якраз і было прысьвечана сытуацыі, якая склалася паміж СПБ і ўладамі Беларусі. Падчас дыскусіі высьветлілася, што і прадстаўнікі грамадзкага аб’яднаньня “Абшчына беларускіх чувашоў”, літоўскай “Тэвіне”, габрэйскай суполкi “Мiнора” і “Рускага таварыства”, а таксама грамадзкага аб’яднаньня татараў Горадні маюць пэўныя праблемы ў адносінах з уладамі. Так, кіраўнік літоўскай суполкі Альгімантас Дзіргінчус канстатаваў, што пасьля таго, як у мінулым годзе яны адмовіліся ад удзелу ў Фэстывалі нацыянальных культур, у аб'яднаньня адразу пачаліся праблемы з падаткавай інспэкцыяй. Прадстаўніца габрэйскай суполкі Алена Куцэвiч гаварыла пра тое, што ўлады не спрыяюць у аднаўленьні гарадзенскай сынагогі. Падсумаваў усе крыўды кiраўнiк грамадзкага аб’яднаньня татараў Горадні Аляксандар Крынiцкі: “Мы пакрыўджаныя дзяржавай. Пра нас згадваюць толькi раз на два гады, калi ўладам трэба праводзiць Фэстываль нацыянальных культур…”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international