Віцебск: За заклік не галасаваць датэрмінова кандыдату адключылі гук

2008 2008-09-08T09:48:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 верасня з 18 гадзін да 18 гадзін 15 хвілін па Віцебскім абласным тэлебачанні на тэлеканале "ЛАД" трансляваліся выступы кандыдатаў у дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19.

Перадвыбарчы тэлевыступ стаўленіка ўлад Сяргея Сямашкі прагучаў без праблем. Другім выступаў кандыдат Андрэй Левінаў. Падчас яго выступу "раптам"… знік гук. У выпадковасць дадзенага перадвыбарчага НП неяк не верыцца. Тым больш, што выступ наступнага кандыдата па дадзенай выбарчай акрузе Ігара Каныгіна прайшоў без праблем з гукам.

Якія ж словы былога капітана міліцыі Левінава не прайшлі ў эфір? Адказ просты: гук знік у той момант, калі кандыдат звярнуўся да выбаршчыкаў з просьбай не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні. Кандыдат заклікаў: "Запрашаю Вас у нядзелю 28 верасня 2008 года прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прыняць удзел у абранні Вашага прадстаўніка ў заканадаўчы орган нашай дзяржавы -- Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пераканаўча прашу не галасаваць датэрмінова. Працэдура датэрміновага галасавання не забяспечвае прынцыпу галоснасці: на працягу ўсіх пяці дзён датэрміновага галасавання ўрна з бюлетэнямі 17 гадзін кожныя суткі не падкантрольная сябрам участковай выбарчай камісіі, назіральнікам, сродкам масавай інфармацыі".

Варта адзначыць, што гэта не першая праблема, з якой сутыкнуліся кандыдаты ў дэпутаты падчас сваёй агітацыйнай дзейнасці ў Віцебску. У Таццяны Севярынец (Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга № 17) паўсталі цяжкасці пры вырабе друкаваных агітацыйных матэрыялаў. Спачатку Віцебская абласная друкарня адмовілася друкаваць іх на "тарашкевіцы",  затым паўсталі пытанні да самога зместу прадстаўленай улёткі.

Аляксей Гаўруцікаў (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга № 18) аформіў усе неабходныя дакументы для вырабу агітацыйнай улёткі ў прыватнай друкарні. Але ... яе кіраўніцтва ў апошні момант адмовілася выконваць замову. Пры гэтым аналагічную замову кандыдата ад улады па гэтай жа акрузе Віктара Аўчыннікава друкарня прыняла да выканання.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international