Кандыдат падае скаргу на Радыё «Сталіца»

2008 2008-09-08T09:31:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кандыдат у дэпутаты, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў сёння плануе падаць скаргу ў Цэнтрвыбаркам на радыёстанцыю «Сталіца».

Як паведміў прэтэндэнт на дэпутацкі мандат, гэтая радыёстанцыя парушыла расклад жараб’ёўкі, паводле якой быў вызначаны час трансляцыі зваротаў кандыдатаў да выбаршчыкаў. «Мой выступ павінен быў транслявацца 4 верасня ў 18.20, пра што я папярэдзіў маіх выбаршчыкаў, а таксама ўсіх блізкіх і знаёмых, — распавёў Віктар Гарбачоў прэс-службе ГА “БАЖ”. — Аднак мой выступ трансляваўся ў 18.05, і калі тыя, хто хацеў мяне паслухаць па радыё, уключылі свае прымальнікі, мая прамова ўжо дзесяць хвілін як скончылася».

В. Гарбачоў лічыць гэта спланаванай акцыяй. «Мой выступ па тэлебачанні 3 верасня выклікаў даволі шырокі станоўчы рэзананс, пасля яго былі сотні тэлефанаванняў. Мая радыёпрамова практычна супадала па змесце з тэлевыступам, і многія людзі хацелі яе паслухаць».

Пазіцыя радыё «Сталіца», магчыма, праясніцца пасля 14.00: як паведамілі прэс-службе ГА «БАЖ», адказныя за выступленні кандыдатаў супрацоўнікі зараз занятыя запісам чарговых прамоваў.

Віктар Гарбачоў у сваёй скарзе у ЦВК буде патрабаваць прадаставіць яму магчымасць яшчэ раз выступіць на хвалях Радыё «Сталіца».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international