Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца

2008 2008-09-05T10:09:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтая абуральная (калі не назваць яе трагікамічнай) гісторыя пачалася пасля таго, як супрацоўнікі  Мазырскага ААТ “Беларускабель” нечакана для сябе даведаліся, што яны нібыта вылучылі ў склад акруговай выбарчай камісіі па Мазырскай выбарчай акрузе №42 сваім працоўным калектывам намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Навіцкага І.Р.

Мазырскі праваабаронца, начальнік тэхнічнага аддзела ААТ “Беларускабель” Уладзімір Целяпун звярнуўся з нагоды неправамернага ўключэння ў акруговую камісію спадара Навіцкага ў ЦВК і Генеральную пракуратуру. У сваім звароце праваабаронца адзначыў, што ніякага сходу, канферэнцыі прадпрыемства ці ягоных структурных падраздзяленняў па вылучэнні ў склад як акруговых, так і участковых камісіяў на “Беларускабелі” не праводзілася.

Пасля гэтага звароту ў ЦВК і Генеральную пракуратуру на заводзе пачалася валтузня па напісанні заднім чыслом пратаколаў сходаў па вылучэнні дэлегатаў  на канферэнцыю і самаго пратаколу канферэнцыі. Гэтыя ілжэ-паперы былі накіраваныя ў ЦВК.

У сваю чаргу Цэнтральная камісія прадстаўленыя ілжэ-дадзеныя ўнесла ў свой адказ У. Целяпуну (адказ падпісаны Л. Ярмошынай). Паведамленне спадарыні Ярмошынай варта размясціць амаль  не скарачаючы, паколькі выкладзеныя дадзеныя аказаліся цікавымі не толькі праваабаронцу, але і рабочым прадпрыемства, якія нібыта ва ўсім гэтым удзельнічалі.

Такім чынам, па сцверджанні ЦВК, “Кандидатура Новицкого И.Р. была выдвинута в состав окружной избирательной комиссии 30 июня 2008 года на конференции трудового коллектива ОАО «Беларускабель». Для проведения конференции в ОАО «Беларускабель» был издан приказ №418 от 28.06.2008 года, в котором указаны цель, дата, время и место ее проведения, определены порядок информирования работников трудового коллектива о конференции, порядок проведения собраний структурных подразделений по выдвижению делегатов для участия в конференции, а также определена норма представительства от структурных подразделений организации для участия в конференции. В этот же день, 28 июня 2008 года состоялись собрания структурных подразделений, и по результатам их проведения подготовлены соответствующие протоколы. Для участия в конференции был избран 151 делегат.

Конференция трудового коллектива ОАО «Беларускабель» состоялась в установленные сроки с участием необходимого количества делегатов (присутствовало 125 делегатов, что составляет 83% от числа избранных делегатов). Поскольку число участников превысило 2/3 общего состава делегатов, в соответствии со статьей 35 Избирательного кодекса Республики Беларусь конференция ОАО «Беларускабель», состоявшаяся 30 июня 2008 года по выдвижению кандидатуры в состав окружной избирательной комиссии, считается правомочной. Решение конференции трудового коллектива о выдвижении Новицкого И.Р. в состав окружной избирательной комиссии было принято большинством голосов («за» 124 человека при одном воздержавшемся). По результатам проведения конференции подготовлен протокол, оформленный в соответствии с требованиями Избирательного кодекса Республики Беларусь.

На основании изложенного Центральная комиссия не усматривает нарушений избирательного законодательства при выдвижении Новицкого И.Р. в состав окружной избирательной комиссии Мозырского избирательного округа №42. Ваше утверждение об отсутствии материалов о выдвижении делегатов на конференцию от структурных подразделений трудового коллектива ОАО «Беларускабель», приказа о проведении конференции, а также материалов самой конференции является голословным и не соответствует истине». 

Спадар Целяпун, атрымаўшы гэты ліст з ЦВК, размножыў яго і распаўсюдзіў сярод супрацоўнікаў прадпрыемства з допісам вызначыць: “Кто из нас голословен: Телепун или Ермошина?”.

Ня толькі здіўленне, але і абурэнне выклікала у работнікаў ААТ “Беларускабель” меркаванне спадарыні Ярмошынай. Што ж іх так абурыла? А тое, што толькі з адказу старшыні ЦВК Л. М. Ярмошынай яны даведаліся аб сваім “выбары” як саміх дэлегатаў канферэнцыі, так і вылучэнні Навіцкага І.Р. (які яшчэ і году не працуе на прадпрыемстве) у склад акурговай выбарчай камісіі!!!

Сваім адказам спадарыня Ярмошына яскрава паказала усім работнікам ААТ “Беларускабель”  іх месца ў выбарчым працэсе. Яны зразумелі, што такім жа чынам, без іх удзелу, праходзяць і самі выбары дэпутатаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international