Горадня: Мечыслава Яскевіча адпусьцілі

2008 2008-09-05T09:15:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў Радыё «Свабода»  па тэлефоне Мечыслаў Яскевіч, 4 верасня пасьля затрыманьня ў машыне на вуліцы Кабяка яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Горадні.

У міліцыянтаў выклікалі падазрэньне польскамоўныя выданьні “Magazyn Polski na uchodzstwie” i “Glos znad Niemna na uchodzstwie”, разам іх быў 51 асобнік. Часопіс і газэту забралі і склалі пратакол аб канфіскацыі. Мечыслаў Яскевіч зазначае: міліцыянты сказалі, што прачытаюць зьмест, каб пераканацца, што там няма нічога супраць улады і яе кіраўнікоў.

Затым затрыманаму сказалі, што зьверху паступіла каманда зрабіць ператрус у яго ў кватэры. Аднак ён запатрабаваў, каб быў ордэр. Міліцыянты павезьлі яго ў Кастрычніцкую раённую пракуратуру, але санкцыі на ператрус не атрымалі і мусілі спадара Яскевіча адпусьціць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international