Брэст: Назіральнікі СНД цікавяцца ўдзелам у выбарах партыйцаў

2008 2008-09-05T08:16:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкай вобласці працуе група міжнародных назіральнікаў місіі СНД. Адзін з іх - Аляксандр Ахраменя (дарэчы, брэстчанін, былы дырэктар ААТ "Элма") высвятляе пытанні адносна ўдзелу ў выбарчай кампаніі палітычных партый. Напрыклад, колькасць іх сябраў у складзе акруговых і участковых каміссіях, колькі іх зарэгістравана ў якасці кандыдатоў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.

З гэтай нагоды ён наведаў у Брэсце дзве участковыя камісіі і сустрэўся са старшынямі абласных арганізацый ПКБ і АГП Леанідам Майструком і Мікалаем Каўшом. Высветлілася, што спектр палітычных партый, якія бяруць удзел у выбырах, быццам бы дастаткова шырокі: Партыя БНФ, АГП, ПКБ, БСДП (Грамада), КПБ, ЛДП, а вось удзельная вага іх сябраў у акруговых каміссіях складае мізер. Сярод 208 сябраў акруговых камісій Брэсчыны толькі 16 сябраў КПБ, Беларускай аграрнай партыі і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і толькі 6 сябраў партый, якія ўвайшлі ў кааліцыю АДС.  Хаця ад усіх партый у гэтыя камісіі вылучалася амаль у тры разы больш (56). Аналагічны малюнак і ў 982 участковых камісіях. Да прыкладу, у больш за 100 участковых камісіях трох Берасцейскіх акругаў - Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй  - раёныя улады уключылі толькі  крыху больш за 10 сябраў кааліцыі АДС.  

З 40 зарэгіістраваных па вобласці кандыдатаў у дэпутаты толькі адна чацвёртая іх частка - прадстаўнікі АДС.  Л.Майструк падкрэсліў, што з вылучаных у кандыдаты 4 сябраў ПКБ не зарэгістораваны двое: Аляксандр Галькевіч (Баранавіцкая Усходняя акруга) і Аляксандр Апанасюк (Столінская акруга). Іх абвінавацілі ў прадастаўленніі недакладных подпісаў сваіх прыхільніікаў і  непраўдзівых звестках дэкларацый аб прыбытках. Безвынікова яны з'ездзіліі 3 верасня ў Цэнтрвыбаркам. Зараз будуць абскарджываць рашэнні камісій у Вярхоўным судзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international