Марэк Буцька: Беларуская прапаганда шмат адмоўнага гаворыць пра Польшчу

2005 2005-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Пра Польшчу шмат гаворыцца ў Беларусі, але на жаль у адмоўным кантэксьце. Чаму гэта так – трэба запытацца ў беларускай прапаганды. Я зусім не разумею, чаму гэта зьвязана са мной. Усёй сваёй дзейнасьцю цягам 5 гадоў працы ў Беларусі, я ніколі не парушыў беларускага заканадаўства, ніколі не парушыў статусу дыплямата й ня даў ніякіх падставаў так жорстка паставіцца да мяне», -- кажа першы сакратар польскай амбасады ў Менску Марэк Буцька, прызнаны пэрсонай нон-грата ў Беларусі, ў інтэрв’ю радыё “Палонія”. Інтэрвію было запісанае ў Варшаве, таму што Буцька знаходзіцца ў водпуску, які праводзіць у Польшчы.

-- Калі Вы даведаліся , што можаце не вярнуцца ў Беларусь?

-- Неафіцыйна я ведаў пра гэта ўжо з раніцы ў аўторак. Пасьля поўдня мае кіраўнікі ў МЗС пацьвердзілі гэта. Я даведаўся, што амбасадар быў выкліканы ў беларускае МЗС на размову. Там у вострай форме ад яго запатрабавалі каб цягам месяца я выехаў зь Беларусі.

-- У Беларусі ўжо ад неякга часу шмат гаворыцца пра Польшчу. Ці Вы прадчувалі, што гэта можа скончыцца такім чынам ?

-- Пра Польшчу шмат гаворыцца ў Беларусі, але на жаль у адмоўным кантэксьце. Чаму гэта так – трэба запытацца ў беларускай прапаганды. Я зусім не разумею, чаму гэта зьвязана са мной. Усёй сваёй дзейнасьцю цягам 5 гадоў працы ў Беларусі, я ніколі не парушыў беларускага заканадаўства, ніколі не парушыў статусу дыплямата й ня даў ніякіх падставаў так жорстка паставіцца да мяне.

-- Беларусы вінавацяць Вас у тым, што Вы надта інтэграваліся зь беларускай апзыцыяй...

-- Гэта была частка маіх абавязкаў. Калі беларускі амбасадар у Варшаве хоча сустрэцца з апазыцыяй, то ніхто яму ў гэтым не перашкаджае. Я ня бачу прычынаў каб маючы ў сваіх абавязках кантакты з апазыцыяй ня ўтрымліваць зь ёй службовых кантактаў. Ня ведаю таксама чаму з гэтай прычыну беларусы зьвінавацілі мяне.

-- Як Вы лічыце, ці прызнаньне Вас пэрсона нон грата ў Беларусі можа быць зьвязанае з выказваньнямі міністра зьнешнепалітрычнга ведамства Польшчы Адама Ротфэльда, які заявіў, што асобы адкзныя ў скандалі вакол Саюзу палякаў у Беларусі будуць уцягнутыя ў чорны сьпіс беларускіх чыноўнікаў няўязных ня толькі ў Польшчу, але таксама й у іншыя краіны Эўразьвязу?

-- Мне цяжка сказаць паводле якіх прынцыпаў дзейнічалі беларускія ўлады ў гэтым выпадку. Але рашэньне нашага міністра, хаця мне складана яго камэнтаваць, здаецца адпаведным. Атака на Саюз палякаў Беларусі была вельмі жорстай. Спэцслужбы й КДБ выкарыстоўвалі самыя розныя спосабы каб аказаць ціск на дэлегатаў. Ім пагражалі, што выкінуць іх з працы. Усё гэта было з той мэтай, каб на пасадзе старшыні застаўся спадар Кручкоўскі, які, на жаль, як мне здаецца, стараўся разьбіць Саюз Палякаў. І кампрамітаваць яго сваю дзейнасьцю. Гэта не ўдалося. Цяпер мы маем дэмакратычна абранае кіраўніцтва Саюзу палякў Беларусі. Я лічу, што далейшыя спробы ўмяшальніцтва ў справы гэтай незалежнай арганізацыі парушалі б нормы нашых двухбаковых стасункаў датычна правоў нацыянальных меншасьцяў.

Марэк Буцька заявіў таксама, што намерваецца яшчэ вяртацца ў Беларусь, дзе засталася яго жонка й дзіця, хаця ня ведае, ці яму дазволяць перасячыць польска-беларускую мяжу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international