Штраф – за напамін пра чарнобыльскую трагедыю

2005 2005-05-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20-гадовая студэнтка Аксана Цімчанка пакараная штрафам памерам 30 тысячаў рублёў. Дзяўчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Берасьця разглядала справу студэнткі Аксаны Цімчанкі на падставе складзенага на яе 26 красавіка пратаколу. У гэты дзень у Берасьці адбывалася акцыя “Сьвечка памяці”, прысьвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Міліцыянты тады затрымалі спадарыню Цімчанку нібыта за распаўсюд улётак, якія былі зробленыя з парушэньнем закону. У прыватнасьці, міліцыянты цьвердзілі, што паколькі ўлёткі надрукаваныя ў Смаленску, яны ня могуць распаўсюджвацца ў Беларусі. (Хартыя-97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international