“Саюз палякаў Беларусі” распачаў збор подпісаў пад зваротам да прэзыдэнта краіны, у якім просіць спыніць зьнішчэньне іх арганізацыі

2005 2005-05-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У звароце да А. Лукашэнкі прадстаўнікі СПБ выказваюць абурэньне з нагоды дэманстрацыі на беларускім тэлебачаньні фільму “Хто заказаў Саюз палякаў”. “Зьвесткі распаўсюджаныя ў эфіры БТ не адпавядаюць рэчаіснасьці”, - гаворыцца ў лісьце і канстатуецца, што ягоныя аўтары пайшлі на паваду ў былога кіраўніцтва арганізацыі, якое разгарнула “сапраўдную вайну супраць новага кіраўніцтва Саюзу палякаў”.

Аўтары звароту нагадваюць Лукашэнку, што СПБ не займаецца палітыкай і не зьбіраецца нікога “выводзіць на барыкады”. У лісьце гаворыцца, што “адным з самых вялікіх дасягненьняў Беларусі зьяўляецца стабільнасьць і міжнацыянальны мір. Менавіта па гэтаму дасягненьню “б’юць” тыя, хто стаіць за гэтым правакацыйным фільмам”. Напрыканцы звароту зьмешчаная просьба да прэзыдэнта краіны спынiць зьнiшчэньне СПБ.

У абласной газэце “Гродзенская праўда” быў надрукаваны артыкул “Чаму я лічу рашэньні з’езду неправамоцнымі”. Ягоны аўтар В. Краўцэвіч, дацэнт кафедры прыватнай заатэхніі Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту (дарэчы, адзін з актыўных “герояў” фільма “Хто заказаў Саюз палякаў”), з скрупулёзнасьцю юрыста аналізуе, на яго думку, парушэньні падчас падрыхтоўкі і правядзеньня шостага зьезду і робіць выснову, што “зьезд толькі паглыбіў існуючую сытуацыю расколу і ператварыўся ў момант, зь якога пачаўся падзел Саюзу палякаў Беларусі на асобныя часткі”. Ён нават канстатуе, што самыя вялікія рэгіянальныя адзьдзелы СПБ ужо задэкляравалі сваё жаданьне выхаду з агульнай арганізацыйнай сыстэмы, праўда, канкрэтных прыкладаў не прывёў. (прэс-служба Асамблеі НДА)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international