"Рэпарцёры бяз межаў" заклапочаныя ціскам на "Народную волю"

2005 2005-05-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” у адмысловай заяве выказвае занепакоенасьць ціскам беларускіх уладаў на незалежныя мэдыі. Нагодай для заявы стала папярэджаньне міністэрства інфармацыі, вынесенае газэце “Народная воля”, а таксама зыскі пяці рабочых з Салігорску, якія запатрабавалі ад газэты вялікай грашовай кампэнсацыі за нібыта паклёп.

“Рэпарцёры бязь межаў” цытуюць інтэрвію аднаго з пазоўнікаў, дадзенае Радыё Свабода, які гаворыць, што падаў зыск на газэту пад ціскам кіраўніцтва прадпрыемства, на якім ён працуе.

Міжнародная арганізацыя ў сваёй заяве прыводзіць словы рэдактара “Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча, які лічыць, што “міністэрства інфармацыі выконвае адначасна ролі сьледчага, пракурора і судзьдзі.

Спадар Сярэдзіч нагадвае, што паводле закону міністэрства павінна напачатку запатрабаваць, каб газэта абвергла недакладнае паведамленьне ці выбачылася за яго. Міністэрства ж вынесла папярэджаньне, абмінаючы гэты неабходны этап.

“Прэзыдэнт Лукашэнка цалкам апраўдвае сваё мейсца ў нашым сьпісе ворагаў свабоды друку” – гаворыцца ў заяве міжнароднай арганізацыі “Рэпарцёры бязь межаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international