Рэчыца: Валеры Пуціцкі праінфармаваў акруговую камісію аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў

2008 2008-09-03T18:44:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерый Пуціцкі заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў. Партыя БНФ, сябрам якой з’яўляецца кандыдат, і Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ў цэлым пакуль не прымалі пастановы аб байкоце выбараў. Аб сваім рашэнні В. Пуціцкі 1 верасня праінфармаваў Рэчыцкую акруговую выбарчую камісію (Гомельская вобласць).

“Улада ніколі не пойдзе на тое, каб правесці дэмакратычныя выбары, бо гэта быў бы для яе канец. Не трэба было і пачынаць гэтую кампанію. Трэба было адразу байкатаваць гэтыя выбары, але так, каб народ ведаў, чаму мы далучаемся да байкоту. Мы будзем праводзіць агітацыю за байкот. Хоць я, напрыклад, сёння атрымаў інфармацыю пра тое, што не трэба было здымацца, бо шмат людзей збіраліся пайсці і прагаласаваць толькі таму, што я пайшоў у кандыдаты, але людзі не разумеюць, што іх галасы нічога не значаць” – так адказаў В. Пуціцкі на просьбу пракаментаваць сваё рашэнне.

В. Пуціцкі быў адзіным сябрам Партыі БНФ, вылучаным у кандыдаты ў буйнейшай у краіне Гомельскай вобласці. Ён з’яўляецца старшынём рады абласной партыйнай арганізацыі, а ў кандыдаты вылучаны на партыйным з’ездзе. Таксама 1 верасня ў Гомельскай вобласці зняліся яшчэ 2 кандыдаты – сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і Леанід Судаленка.

Якая пазіцыя ў мясцовых прадстаўнікоў Партыі камуністаў? “Наш кандыдат – чалавек каманды. Ён не здыме сваёй кандыдатуры, калі не будзе на гэта рашэння партыі, рашэння Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. А калі будзе такое рашэнне – то здыме”, – гаворыць Святлана Міхальчанка, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Светлагорскай выбарчай акрузе Сяргея Дайнекі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international