Галоўнага рэдактара "Народнай волі" папярэдзіла пракуратура

2005 2005-05-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18-га траўня галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча выклікалі ў Пракуратуру РБ, каб уручыць афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчальнасці парушэння закона і распаўсюду інфармацыі ад імя незарэгістраваных... грамадскіх аб'яднанняў". Папярэджанне падпісаў 16-га траўня намеснік генеральнага пракурора РБ Мікалай Купрыянаў.
У папярэджанні гаворыцца, што пракуратура дала прававую ацэнку апублікаваным у лютым г.г. матэрыялам а дзейнасці грамадскай ініцыятывы "Воля народа" і прыйшла да высновы, што "ў якасці грамадскага аб'яднання грамадская ініцыятыва "Воля народа" ва ўстаноўленым законам парадку не зарэгістравана".
Такім чынам, на думку пракуратуры, сп. Сярэдзіч як галоўны рэдактар газеты "Народная воля" дапусціў парушэнне арт. 5 Закона РБ "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". Пры паўторным парушэнні гэтага артыкула да І. Сярэдзіча і рэдакцыі газеты "Народная воля" будуць прынятыя "прадугледжаныя законам меры рэагавання".
Кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Пастухоў лічыць, што дзяржаўныя органы занадта шырока трактуюць паняцце грамадскага аб'яднання, што дазваляе ім значна абмяжоўваць не толькі ініцыятыву беларускіх грамадзян, але і дзейнасць СМІ, праз якія яны спрабуюць заявіць пра сябе. Ён не выключае таксама, што ўлады скарысталі чарговую нагоду, каб аказаць уціск на адзіную штодзённую недзяржаўную газету ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international