Берасцейшчына: Надрукаваны спісы кандыдатаў па ўсіх выбарчых акругах

2008 2008-09-03T14:39:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

 

Сёння, 3 жніўня, у Берасці выбаршчыкі пазнаёміліся з надрукаваным спісам зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ўсіх 16 выбарчых акругах, створаных у вобласці.

 

Іх усяго 40.  7 прэтэндэнтам адмоўлена ў рэгістрацыі ў сувязі з парушэннямі ў зборы подпісаў і несапраўднымі звесткамі ў дэкларацыі пра даходы.  У тым ліку - сябры Партыі БНФ Аляксандр Галькевіч (Баранавіцкая Усходняя выбарчая акруга №6) і Аляксандр Апанасюк (Столінская акруга №16).

 

У той жа час 8 кандыдатаў зноў лезуць ў дэпутаты, як кажуць, па другому разу: Алег Вялічка, Ніна Федарук, Анатоль Ваньковіч, Уладзімір Майструк... А Віктар Кучынскі, які ідзе па Кобрынскай акрузе №12, колькі яго памятаюць, і увогуле "вечны" дэпутат - ажно з таго часу, калі быў выбраны ў дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання, потым  - 13-га склікання, а потым два разы - выбіраўся ў Палату прадстаўнікоў. Але зараз яму нялёгка будзе змагайцца з Аляксандрам Мехам і прадпрымальнікам Аляксандрам Зазулей.  Адчуваецца, што тутэйшая кобрынская ўлада ужо наелася Кучынскім і хоча пераменаў.

 

Дзіўна, але па дзвюх акругах - Івацэвіцкай і Пінскай вясковай акругах зарэгістраваны толькі па аднаму кандыдату - гэта два генеральныя дырэктары: Івацэвіцкага ЖКГ Лявон Кавалевіч і "Пінсксаўгазбуда" Канстанцін Шэўчык.    

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international