Назіральнік ад СНД прывёў несапраўдныя дадзеныя

2008 2008-09-02T11:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каардынатар місіі назіральнікаў СНД па Гомельскай вобласці Іван Катлабай станоўча ацаніў падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Аднак у падмацаванне сваёй пазіцыі ён прывёў дадзеныя, якія не адпавядаюць рэальнасці.

Іван Катлабай заявіў, што ў Гомельскай вобласці "няма ніводнай акругі, дзе будзе адсутнічаць канкурэнцыя паміж кандыдатамі ў дэпутаты, а гэта значыць, што ў выбаршчыкаў будзе выбар". Цытату прывяло дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. Фарміраванне акруговых і участковых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты прыйшлі дакладна ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, зрабіў выснову СНДэшны назіральнік.

Аднак у Рагачоўскай выбарчай акрузе зарэгістраваны ўсяго адзін кандыдат – прадстаўнік улады Уладзімір Міхасёў, начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Акруга ахоплівае Кармянскі і Рагачоўскі раёны Гомельскай вобласці. Дык ці І.Катлабай дрэнна разабраўся з геаграфіяй Гомельшчыны, ці ён не валодае інфармацыяй па тэрыторыі, на якой каардынуе назіранне ад СНД.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international