Цэнтральная камісія прапануе вырабіць бюлетэні «на кампутары, друкарскай машынцы ці рукапісным спосабам (чарнілам ці шарыкавай ручкай)”.

2003 2003-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Арганізацыйна-прававыя пытаньні працы тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь”, якія былі зацьверджаныя Цэнтральнай камісіяй, выйшлі за межы нормаў Выбарчага кодэксу. У разьдзеле “Забесьпячэньне ўчастковых выбарчых камісіяў бюлетэнямі” гаворыцца: “Бюлетэні вырабляюцца друкарскім спосабам. Бюлетэні па выбарах дэпутатаў гарадзкіх (гарадоў раённага падпарадкаваньня), пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў пры немагчымасьці вырабіць іх друкарскім спосабам могуць быць вырабленыя сябрамі адпаведных тэрытарыяльных выбарчых камісіяў на кампутары, друкарскай машынцы ці рукапісным спосабам (чарнілам ці шарыкавай ручкай)”.

Дадзенай фармулёўкай парушаюцца патрабаваньні Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Пункт 5 арт. 41 ВК РБ да паўнамоцтваў гарадзкіх (у гарадах раённага падпарадкаваньня), пасялковых і сельскіх тэрытарыяльных выбарчых камісіяў адносіць зацьвярджэньне тэксту бюлетэняў па выбарах дэпутатаў адпаведных адміністратыўных адзінак; забесьпячэньне вырабу бюлэтэняў і забесьпячэньне імі ўчастковых камісіяў. Арт. 72 ВК РБ утрымлівае патрабаваньні да бюлетэня па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Дадзены артыкул не прадугледжвае выраб бюлетэня на друкарскай машынцы ці тым больш рукапісным спосабам. Адзіным выпадкам, калі дапускаюцца праўкі чарніламі альбо шарыкавымі ручкамі – выпадкі выбыцьця кандыдата ў дэпутаты напярэдадні выбараў.

Варта адзначыць, што ў дэмакратычных краінах выбарчыя бюлетэні забясьпечваюцца рознымі ступенямі абароны, такімі, як вадзяныя знакі, серыйныя нумары і г.д. Выраб бюлетэняў рукапісным спосабам можа прываесьці да масавых фальсіфікацыяў вынікаў выбараў, калі ўсе 1 529 гарадзкіх (гарадоў раённага падпарадкаваньня), пасялковых і сельскіх выбарчых камісіяў скарыстаюць дадзеннае Цэнтральнай камісіяй ім права вырабляць бюлетэні рукапісным спосабам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international