19 траўня Першамайскі раённы суд Менску працягне разгляд крымінальнай справы Андрэя Клімава. Пракуратура абвінавачвае яго ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

2005 2005-05-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Першае паседжаньне адбылося 6 красавіка, а 22 красавіка Андрэя затрымалі ў цэнтры Менску і дагэтуль трымаюць пад вартай у сьледчым ізалятары. Паводле яшчэ адной крымінальнай справы апазыцыйнага палітыка абвінавачваюць у арганізацыі вулічнай дэманстрацыі, у часе якой нібыта адбываліся масавыя беспарадкі.

Справу завялі яшчэ ў сьнежні за публікацыі, якія распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусі. На сьледцтве і на судзе Андрэй Клімаў адмовіўся ад паслугаў адваката, спаслаўшыся на тое, што ў палітычных справах рашэньне загадзя вядомае. Судовыя паседжаньні праходзяць за зачыненымі дзьвярыма. Андрэй Клімаў заявіў: ягоныя творы напісаныя ў жанры палітычнага памфлету. Прадстаўніца пракуратуры папрасіла даць ёй час, каб падрыхтавацца да наступнага паседжаньня, якое мусіла адбыцца 23 красавіка. Але менавіта ў той дзень Андрэя арыштавалі паводле новай крымінальнай справы. Усе чакалі, што яе аб’яднаюць зь першай і суд пройдзе ў адным месцы, але пакуль такога рашэньня не прынята. Хутчэй за ўсё сёньня будзе агалошаны прысуд, бо ў Цэнтральным судзе ўжо знаходзіцца крымінальная справа за арганізацыю дэманстрацыі 25 сакавіка

Сьледства падоўжыла тэрмін зьняволеньня Андрэя Клімава да 22 чэрвеня. Але напрыканцы траўня стане вядома дата судовага паседжаньня і прозьвішча суддзі. Хутчэй за ўсё Андрэя пачнуць судзіць адразу пасьля таго, як скончыцца суд над Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам. Гэта будзе ўжо трэцьцяя крымінальная справа ў жыцці Андрэя Клімава. Чатыры гады – з 1998-га да 2002-га – ён правёў за кратамі паводле абвінавачваньняў за злоўжываньні і крадзяжы. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго вязьнем сумленьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international