Тры кандыдаты ў дэпутаты АДС здымаюць свае кандыдатуры

2008 2008-09-02T16:24:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цягам панядзелка тры вылучэнцы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на выбары ў палату прадстаўнікоў заявілі, што здымаюць свае кандыдатуры. Усе тры выпадкі зафіксаваныя на Гомельшчыне.

Нягледзячы на афіцыйную пазыцыю АГП, якая выступае супраць байкоту, з выбарчай гонкі зьняліся кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Васіль Палякоў (Гомельская Савецкая акруга №34) і Леанід Судаленка (Хойніцкая №47).

1 верасьня яны накіравалі заявы ў акруговыя камісіі, дзе паведамілі пра свае рашэньні. «Першапачаткова АДС высоўвала ўладам умовы, і адна з ключавых умоваў — гэта ўключэньне нашых прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Гэтая ўмова не была выкананая. Адпаведна, як і было заяўлена, мы адмаўляемся ўдзельнічаць у кампаніі», — перадае словы Васіля Палякова сайт ucpb.org.

Таксама ўчора пра спыненьне ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах заявіў сябар Партыі БНФ Валеры Пуціцкі, які балятуецца ў Рэчыцкай акрузе. Актывіст спыніць удзел у кампаніі пасьля таго, як ягоны выступ будзе надрукаваны на старонках мясцовай раёнкі.

Нагадаем, што на выходных рашэньне аб зьняцьці сваіх кандыдатаў да 23 верасьня прынялі Партыя БНФ і аргкамітэт БХД.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international