У Берасьці пададзеная заяўка на пікет, прымеркаваны да 9-х угодкаў зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага

2008 2008-09-02T16:08:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведную заяўку падаў у гарвыканкам праваабаронца Раман Кісляк. Пікет запланаваны на 16 версьня.

Па словах праваабаронцы, мэта пікету не толькі нагадаць грамадзкасьці аб гэтай даце, а і запатрабаваць ад уладаў рэальнага расьследаваньня справаў пра зьніклых вядомых людзей у Беларусі.

Таксама акцыя мусіць нагадаць пра неабходнасьць прыняцьця і ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў.

Адзначым, што сёлета берасьцейскія ўлады ўжо забаранілі дзьве падобныя акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства