viasna on patreon

«Белсат» прапануе эфір кандыдатам у дэпутаты

2008 2008-09-02T15:47:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Першы незалежны беларускі тэлеканал, кіруючыся сваёй місіяй у дастаўцы аб’ектыўнай інфармацыі, прапаноўвае кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў магчымасць пазнаёміць са сваёй выбарчай праграмаю ў эфіры. Кожны грамадзянін, зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчаю камісіяй Рэспублікі Беларусь у якасці кандыдата на дэпутата Палаты прадстаўнікоў, без увагі на прыналежнасць да палітычнай партыі ці погляды, мае права паказаць бясплатна адну перадачу з максімальнай працягласцю да 8 хвілінаў.

  Перадачы будуць дэманстравацца ў блоках пад назваю «Выбары-2008. Кандыдаты» ад 16 да 26 верасня ў найлепшы эфірны час. Пасля трансляцыі ў эфіры выбарчы блок з’явіцца на сайце www.belsat.eu. «Белсат» не будзе ўмешвацца ў змест перадачаў, але пакідае за сабою права адмовіць у эфіры ў выпадку, калі матэрыял парушае дзейснае заканадаўства ці заклікае да яго невыканання.   «Белсат» не адказвае за змест відэаматэрыялаў, пададзены кандыдатамі. Пра гэта гледачоў будзе інфармаваць паведамленне перад блокам і падчас перадачы.   Умовай атрымання эфірнага часу з’яўляецца дастаўка да 15 верасня гатовай перадачы на носьбіце, адпаведным тэхнічнымі параметрамі тэлебачання.   Да перадачы мусяць быць далучаныя: 1. Ліст з пісьмоваю згодаю кандыдата на трансляцыю ў эфіры «Белсат» ягонай перадачы. 2. Копія пасведчання, якая пацвярджае факт рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. 3. Пасведчанне, што кандыдат мае правы на дэманстрацыю сваёй перадачы.   Дадатковую інфармацыю пра ўмовы эфіру, тэрміны, тэхнічныя патрабаванні можна атрымаць праз электронны адрас: info@belsat.eu   Цыкл перадачаў «Выбары-2008. Кандыдаты» дапаможа нашым гледачам пазнаёміцца з кандыдатамі ды іхнымі выбарчымі праграмамі і на гэтай падставе зрабіць свой выбар.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства