Горкі: Кандыдату ў дэпутаты пагражаюць зменамі ў аўтабіяграфіі і забаронай друку перадвыбарчай праграмы

2008 2008-09-02T14:54:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдату ў дэпутаты ад ГА БНФ “Адраджэньне” Андрэю Юркову акруговая выбарчая камісія №81 пагражае зменамі ў аўтабіяграфіі і забаронай друку перадвыбарчай праграмы ў мясцовай газеце.

“Учора я прыйшоў у акруговую выбарчую камісію, каб прадставіць сваю аўтабіяграфію для друку, - распавядае кандыдат у дэпутаты Андрэй Юркоў, - але старшыня камісіі спадарыня Кароткіна заявіла, што маю аўтабіяграфію неабходна падкарэктаваць і калі я гэта сам не зраблю, то яны зробяць гэта самастойна. Ёй не спадабалася тое, што я не пазначыў інфармацыю аб тым, што на сучасны момант з’яўляюся часова беспрацоўным, хаця пазначэнне тых ці іншых момантаў аўтабіяграфіі адбываецца па ўласнаму жаданню кандыдата ў дэпутаты”.

Акрамя сваёй аўтабіяграфіі спадар Юркоў прадаставіў у акруговую выбарчую камісію сваю выбарчую праграму, якую ён ўжо аддаў на друк у мясцовую дзяржаўную газету.

“Выбарчая праграма, - гаворыць давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Ілля Заранок, - таксама вельмі не спадабалася спадарыні Кароткінай. Яна патлумачыла, што наша жаданне вярнуць льготы насельніцтву з’яўляецца распальваннем сацыяльнай варажнічы. Жаданне недапусціць будаўніцтва атамнай станцыі пад Горкамі яна лічыць няправільным, бо - адапаведна яе поглядам - атамная станцыя ніколі не выбухне, а мы хлусім насельніцтву аб тым, што ёсць такая магчымасць. Нашае жаданне абараніць тых людзей, якім засталося два, тры, чатыры, пяць гадоў да выхаду на пенсію, і прадухіліць узвышэнне пенсійнага ўзросту яна таксама лічыць хлуснёй, бо пенсійны ўзрост ніколі не ўзвысяць”.

“Напрыканцы размовы, - гаворыць Андрэй Юркоў, - старшыня выбарчай камісіі сказала, што не будзе друкаваць нашую праграму ў газеце, хаця яна не мае на гэта ніякага права. Зараз я ужо рыхтую адпаведную скаргу ў акруговую выбарчую камісію на дзеянні старшыні Горацкай выбарчай камісіі №81 спадарыню Кароткіну”.

Спадар Юркоў адзначыў, што свае праграму і аўтабіяграфію ён перарабляць не збіраецца і стаіць на тых пазіцыях, што калі там ёсць нейкія парушэнні, то няхай яго прыцягваюць да адказнасці за іх пасля друку гэтых матэрыялаў.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў аўтабіяграфіі кандыдат у дэпутаты мае права пазначаць тыя моманты, якія ён лічыць неабходнымі. Пазначаць звесткі аб тым, ці з’яўляецца кандыдат у дэпутаты часова беспрацоўным ці працуе, – выбарчым кодэксам не агаворана. У гэтым выпадку дзейнічае прынцып – што не забаронена, то дазволена. Выпадак нежадання друкаваць перадвыбарчую праграму спадара Юркова з’яўляецца парушэннем арыкула 75 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, дзе дакладна прапісана, што дазваляецца прапагандаваць у сваёй праграме, а што не.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international