Разгараецца канфлікт паміж Саюзам палякаў і беларускімі ўладамі (Радыё Свабода)

2005 2005-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнікам нядаўніх захадаў супраць Саюзу палякаў пагражаюць візавыя санкцыі. У амбасадзе Польшчы ў Менску пацьвердзілі, што адносна асобаў, якія ўдзельнічалі ў нядаўніх дзеяньнях супраць Саюзу палякаў у Беларусі, будуць уведзеныя візавыя санкцыі.

Галоўная Рада Саюзу палякаў накіравала заявы ў генэральную пракуратуру, Міністэрства юстыцыі і адміністрацыю прэзыдэнта, у якіх выказвае пратэст супраць дзеяньняў, якія, як сьцьвярджаецца ў дакумэнце, абражаюць пачуцьці палякаў у Беларусі. Канфлікт быў справакаваны рашэньнем Міністэрства юстыцыі і фільмам Беларускага тэлебачаньня “Хто заказаў Саюз палякаў?”

Кіраўніцтва Саюзу палякаў не пагаджаецца з рашэньнем Мінюсту, які прызнаў несапраўдным сакавіцкі зьезд гэтага грамадзкага аб’яднаньня. Паводле Міністэрства юстыцыі, большасьць дэлегатаў абрана з парушэньнямі статуту грамадзкай арганізацыі, быў парушаны парадак вядзеньня зьезду, а яго парадак дня не зацьвярджаўся, падчас прыняцьця большасьці рашэньняў адсутнічаў кворум. Прадстаўнікі Саюзу палякаў заяўляюць, што зьезд прайшоў законна і кіраўніцтва аб’яднаньня абрана дэмакратычным шляхам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international