Барысаў: Салаш атрымаў адпіску
Сяргей Салаш, які звярнуўся ў акруговую камісію па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 з патрабаваннем азнаёміць яго з матэрыяламі праверкі сапраўднасці подпісаў грамадзян, на падставе якой яму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, атрымаў афіцыйны адказ.
У лісце, падпісаным старшынёй акруговай камісіі па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, намеснікам начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама Мікалаем Зелянкевічам, утрымоўваецца прапанова абскардзіць рашэнне акруговай камісіі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі і праігнаравана патрабаванне Салаша азнаёміць яго з матэрыяламі праверкі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
















