2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»

2008 2008-09-01T11:34:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя дакладу, падрыхтаванага Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека (FIDH) з дапамогай беларускіх праваабаронцаў, адбудзецца 2 верасьня ў Менску аб 11 гадзіне на Управе Партыі БНФ. У ёй прымуць удзел генеральны сакратар FIDH Луіс Гійерма Перэз, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі, юрыст і правабаронца Валянцін Стэфановіч, а таксама былыя палітвязьні.

Даклад складзены па выніках працы міжнароднай дасьледчай місіі і зьяўляецца каштоўнай крыніцай апошняй інфармацыі аб умовах зьняволеньня ў Беларусі, бо па прычыне адсутнасці кантролю за пенітэцыярнай сістэмай Беларусі з боку незалежных, нацыянальных або міжнародных механізмаў, інфармацыя аб умовах утрыманьня ў краіне практычна адсутнічае.

Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы, і, адпаведна, не падлягае кантролю з боку еўрапейскіх механізмаў. Адсутнасць кантролю выклікае адмысловую заклапочанасьць у сувязі з тым, што Беларусь не адмяніла сьмяротнае пакараньне, і сьмяротныя прысуды выконваюцца ў атмасферы поўнай сакрэтнасьці.

Даклад заснаваны на інтэрвію з былымі зьняволенымі, чальцамі іх сем'яў, адвакатамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў. Ён дэманструе дастаткова непрываблівую карціну ўмоваў утрыманьня зьняволеных у Беларусі, бо падсудныя і асуджаныя сістэматычна пазбаўленыя прававой абароны. Асабліва цяжкія ўмовы ў адміністратыўна затрыманых: перанаселенасьць камер, адсутнасьць ложкаў, душа, шпацыраў, немагчымасьць атрымліваць перадачы, нізкая якасьць ежы і вады. Умовы ўтрыманьня ў СІЗА сістэмы МУС РБ таксама характарызуюцца перапоўненасьцю, высокай вільготнасьцю, нізкімі тэмпературамі ў камерах узімку і высокімі - улетку, нізкай якасьцю ежы, распаўсюджваньнем сухотаў. Зьняволеныя, зьмешчаныя ў штрафны ізалятар, фактычна знаходзяцца ў зьняволенні incommunicado, пры нізкай тэмпературы яны пазбаўленыя магчымасьці перасоўвацца, нават нізкаякасная ежа і тая выдаецца ім па паніжаных нормах, што непазьбежна прыводзіць да цяжкіх захворваньняў. Вельмі незадавальняючымі зьяўляюцца ўмовы транспартаваньня зьняволеных у суд: яны могуць быць пазбаўленыя ежы і вады на працягу некалькіх дзён запар.

Прадстаўнікі даследчай місіі атрымалі сьведчаньні ўжываньня катаванняў, а таксама выпадкаў жорсткага і нечалавечага віду абыходжаньня, у прыватнасьці, зьбіцьця і выкарыстаньня рознага роду зьнявагаў падчас вядзеньня сьледзтва па адміністратыўных і крымінальных справах.

Запрашаем журналістаў незалежных СМІ і ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў прэзентацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international