30 жніўня – Міжнародны дзень зніклых без вестак

2008 2008-08-30T21:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адзначаецца ён па ініцыятыве Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа, які звярнуўся да ўсясветнай супольнасці з заклікам надаць больш сур’ёзную ўвагу адной з найбольш складаных гуманітарных праблем, якія ўзнікаюць падчас узброеных канфліктаў.

Колькі чалавек ва ўсім свеце лічацца без вестак зніклымі – дакладна невядома. Толькі ў Іраку па афіцыйных, але ацэначных дадзеных у розных канфліктах з 1980 году знікла ад 375 тысяч да 1 мільёна чалавек, паведамляе прэс-служба Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа. Падчас войнаў пасля распаду Югаславіі на пачатку 1990-х знікла 17 тысяч чалавек. У Афрыцы ў спісах зніклых без вестак – дзясяткі тысяч, толькі ў Анголе іх 22 тысячы.

У Беларусі няма войнаў і канфліктаў. Але чатыры чалавекі – палітыкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і тэлеаператар Зміцер Завадзкі, – зніклі пры загадкавых абставінах. Крымінальныя справы па іх знікненьні не раз прыпынялі, потым аднаўлялі зноў. Родныя і блізкія ўжо страцілі надзею. Гаворыць Зінаіда Ганчар, жонка вядомага палітыка Віктара Ганчара, які знік у 1999 годзе:

“Ніякага зруху няма. Так, раз у квартал мне паведамляюць пра працяг следчых дзеяьняў, дасылаюць паперку-адпіску. Да якой мяжы яны будуць працягвацца, мне не паведамляюць. Паколькі гэтыя следчыя дзеянні доўжацца ўжо амаль 9 гадоў, то, натуральна, я ня веру ні ў якую працу следчых органаў, абсалютна”.

Патрабаванні раскрыць праўду пра выкраданне гэтых людзей утрымліваюцца ў рэзалюцыях Савету ААН па правах чалавека, Парламеэнцкіх Асамблей Рады Еўропы і АБСЭ. Дзейсным і былым чыноўнікам сілавых структур Уладзімеру Навумаву, Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову, Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўразвязу з прычыны падазрэння ў дачыненні да знікнення Змітра Завадзкага, Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага.

Маці зніклага ў 2000 годзе аператара расейскага тэлеканалу ОРТ Змітра Завадзкага Вольга Рыгораўна таксама не верыць, што будуць нейкія зрухі ў справе сына:

“Надзей у мяне няма. На працягу ўсіх гэтых гадоў пракуратура не дае разгорнутага адказу на ўсе пытанні. Адны адпіскі, у якіх гаворыцца, што праводзяцца нейкія следчыя мерапрыемствы, справа не закрываецца, а прыпыняецца. Нам ні разу не далі адказу, якія ж мерапрыемствы праводзіліся, і да якіх вынікаў яны прывялі”.

У сем’ях Віктара Ганчара і Змітра Завадзкага без бацькі выраслі і пасталелі сыны, у Анатоля Красоўскага – дочкі. Сям’я зніклага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі вымушана была з’ехаць у Нямеччыну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international