Выдадзены рэгіянальны бюлетэнь “Выбаршчык”

У Гомельскай вобласці выдадзены незалежны інфармацыйны бюлетэнь “Выбаршчык”, у якім змешчаны матэрыялы аб кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Выданне распаўсюджваецца сярод насельніцтва. Асноўныя матэрыялы выпуску – аб тым, як фарміраваліся ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Чытачы бюлетэня даведваюцца аб тым, што дэмакратычныя сілы вылучалі ў камісіі сваіх прадстаўнікоў, але за рэдкім выключэннем яны не былі ўключаныя. Паведамляецца таксама аб прымусовым уключэнні ў камісіі людзей, якія не жадалі там удзельнічаць. Выданне працягвае тэматыку, якая была распачата ў бюлетэні “Выбары-2008”, выдадзеным напачатку выбарчай кампаніі. 

Выпуск асвятляе сітуацыю ў  Рагачоўскай, Рэчыцкай, Светлагорскай і Хойніцкай выбарчых акругах. Гэтыя акругі ахопліваюць 8 раёнаў буйнейшай вобласці краіны – Гомельскай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international