“Памылка” Ярмошынай: безальтэрнатыўнымі выбары могуць быць не ў 7, а ў 12 акругах

2008 2008-08-30T09:34:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 жніўня на прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія  Ярмошына паведаміла журналістам, што безальтэрнатыўнымі выбары могуць быць у сямі акругах. Аднак у спісе зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, які з’явіўся на сайце Цэнтральнай камісіі, можна пабачыць іншыя дадзеныя. Так, зарэгістраваны толькі па адным кандыдаце на наступных акругах:

Івацэвіцкая выбарчая акруга № 11

Пінская сельская выбарчая акруга № 15

Наваполацкая № 25

Рагачоўская выбарчая акруга № 45

Ваўкавыская выбарчая акруга № 48

Мастоўская выбарчая акруга № 56

Наваградская выбарчая акруга № 57

Смаргонская выбарчая акруга № 59

Шчунынская выбарчая акруга № 60

Барысаўская сельская выбарчая акруга № 63

Маладзечанская сельская выбарчая акруга № 71

Нясвіжская выбарчая акруга № 72

 

Як бачна, лідэрам па безальтэрнатыўных акругах з’яўляецца Гарадзеская  вобласць: “выбары без выбару” там пройдуць на 5 акругах.

Цікава, чаму спадарыня Ярмошына назвала журналістам недакладныя лічбы: ці яна проста не валодала інфармацыяй, ці ўсё ж некаторых прэтэндэнтаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі акруговымі камісіямі, ЦВК збіраецца абавязаць зарэгістраваць. Пакажа час і паседжанне ЦВК, якое па паряэдніх звестках, адбудзецца 3 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international