У Івацэвічах прадаўцы кіёскаў хаваюць недзяржаўныя газеты

2005 2005-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) у кіёсках "Белсаюздруку" перасталі выкладваць на вітрыны недзяржаўныя выданні, сярод якіх - "Газета для вас", "Народная воля", "Курьер из Борисова". Пра гэта паведаміла ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" галоўны рэдактар недзяржаўнай "Газеты для вас" Лідзія Цалуйка.
У продажы гэтыя газеты ёсць: прадаўцы кіёскаў дастаюць іх на запыт пакупнікоў. "Усе ўсё роўна ведаюць і запытваюць", - адказала супрацоўніца аднаго з кіёскаў на выказаную Лідзіяй Цалуйкай прэтэнзію. З размоваў з прадаўцамі Л. Цалуйка даведалася пра распараджэнне, якое нібыта зыходзіла ад начальніка аддзялення Івацэвіцкага райвыканкама Ірыны Міхнюк і прадпісвала не выстаўляць на вітрыны згаданыя выданні. Па словах прадаўцоў, тая, у сваю чаргу, атрымала адпаведнае прадпісанне з Івацэвіцкага райвыканкама.
Сама І. Міхнюк падчас сустрэчы з Л. Цалуйкай катэгарычна зняпраўдзіла існаванне як свайго распараджэння, так і паперы з Івацэвіцкага райвыканкама і заявіла, што гэта - нейкая недарэчнасць. Тым не менш, сітуацыя з продажам недзяржаўных выданняў у Івацэвічах не мяняецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international