Аксане Новікавай падчас разгляду адміністратыўнай справы было адмоўлена ў прадастаўленьні адваката, чым былі парушаныя правы, гарантаваныя беларускім заканадаўствам.

2003 2003-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 студзеня 2003 года адбыўся разгляд аміністратыўнай справы Аксаны Новікавай, якую абінавачвалі ў парушэньні Арт. 172 Ч.3 Адміністратыўнага Кодэксу РБ (распаўсюд друкаванай прадукцыі з парушэньнем заканадаўсва -- адкрытых лістоў, у якіх А.Новікава выказвала сумнеў адносна псіхічнага стану прэзідэнта А.Лукашэнкі).

Адміністратыўная камісія Фрунзенскага раёну вынесла рашэньне – штраф у памеры адной базавай адзінкі (12 тысяч беларускіх раблёў).

Падчас разгляду справы Аксана Новікава заявіла хадайніцтва аб удзеле адваката. Аксане Новікавай было адмоўлена ў прадстаўленьні адваката, чым былі парушаныя яе правы, гарантаваныя беларускім заканадаўствам, а менавіта Арт. 247 Адміністатыўнага
Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аксана Новікава была пазбаўленая права на абарону, а гэта неад’емнае права, якое гарантуецца Канстытуцыяй і шэрагам прававых актаў. Адмова ў прадстаўленьні адваката зьяўляецца сур’езнай падствай для абскарджваньня, таму А.Новікава плануе ў бліжэйшы час абскардзіць рашэньне Адміністратыўнай камісіі Фрунзенскага раёну г. Мінска ў судзе Фрунзенскага раёну г. Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international