Аляксандр Казулiн вылучаны на прэмiю Андрэя Сахарава

2008 2008-08-28T18:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Польскiя дэпутаты пачалi працэс вылучэння Аляксандра Казулiна на прэмiю iмя Андрэя Сахарава. Еўрапейскi парламент штогод прызначае гэтую прэмiю за дзейнасць на карысць правоў чалавека.

Iнiцыятарам вылучэння Аляксандра Казулiна на гэтую прэстыжную ўзнагароду з'яўляецца старшыня камiсii Еўрапарламента па кантактах з Беларуссю Яцэк Пратасевiч. Пратасевiч лiчыць, што ў Казулiна ёсць сур'ёзныя шанцы атрымаць еўрапейскую ўзнагароду. "Мы сабралi ўжо больш за 30 подпiсаў, — заявiў польскi дэпутат у iнтэрв'ю Польскаму радыё. — Лiтаральна апошнiя подпiсы мы плануем сабраць падчас блiжэйшай пленарнай сесii Еўрапарламента на пачатку верасня. Найбольш ахвотна падпiсваюцца дэпутаты з былых савецкiх рэспублiк. Падпiсваюцца таксама немцы i галандцы. Адным словам, тыя, хто адчувае, што насамрэч адбываецца ва Усходняй Еўропе, i хто хоча паказаць, што Еўропа адчынена для беларусаў".

Дарэчы, яшчэ адным намiнантам на гэтую прэмiю сёлета стаў Далай Лама.

Нагадаем, што ўпершыню прэмiя Сахарава была прысуджана прадстаўнiкам Беларусi ў 2004 годзе. Тады яе атрымала Беларуская асацыяцыя журналiстаў. У 2006 годзе лаўрэатам узнагароды Еўрапарламента стаў Аляксандр Мiлiнкевiч. Летась прэмiю атрымаў суданскi абаронца правоў чалавека Салiх Махмуд Асман.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international