Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД

2008 2008-08-27T17:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На працягу апошніх пяці дзён па справе выбуху ўноч з 3 на 4 ліпеня супрацоўнікі крымінальнага вышуку цікавіліся лідэрамі аргкамітэту па стварэньні БХД Аляксеем Шэінам і Дзянісам Садоўскім, а таксама іншымі сябрамі аргкамітэту.

26 жніўня сустаршыню аргкамітэту Аляксея Шэіна дапытваў Акушка Аляксандр  Вітальевіч – капітан міліцыі валожынскага раённага крымінальнага вышуку. Супрацоўнік міліцыі патлумачыў Аляксею, што падставай для допыту зьяўляецца адміністрацыйная справа па масавых акцыях, па якой ён быў асуджаны мінулым летам. Агушка А.В. запытваўся, ці не датычны Аляксей да выбуху ў Менску, што ён пра гэта ведае, ці не ведае, хто б гэта мог зьдзейсьніць? Аляксей Шэін адмовіўся рабіць адбіткі пальцаў і экспертызу ДНК, паколькі не зьяўляецца падазраваным.

 "Нягледзячы на адсутнасьць жаданьня сустракацца з супрацоўнік аміміліцыі, іх настойлівасьць пераходзіць усялякія межы" – гаворыць адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі, да якога міліцыянт прыйшоў дадому, каб ўзяць адбіткі пальцаў і сліну на экспертызу ДНК. Супрацоўнік міліцыі патлумачыў неабходнасьць апытаньня Дзяніса тым, што той зьяўляўся адным з заяўнікам на правядзеньне пікета ў ходзе кампаніі "За свабоду сумлення"  ў 2007 годзе.

"Калі я ўчора сустракаўся са следчым, ён не хаваў таго, што ёсць база ў іх, паводле якой яны зараз выклікаюць людзей, і база гэта ўтрымлівае тых людзей, якія з’яўляюцца актывістамі грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Людзей, якія былі асуджаны па адміністрацыйных справах, асабліва тых, што тычацца арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Менавіта мяне, паводле словаў следчага, яны дапытвалі таму, што год таму быў асуджаны па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэксу за арганізацыю несанкцыянаванага, як яны палічылі, мерапрыемства. Дзеля гэтага яны спрабавалі высветліць, дзе я быў у той вечар калі адбыўся выбух, што я ведаю пра тых людзей, якія маглі гэта зрабіць, што я ведаю пра абставіны здарэння. У прынцыпе было зразумела, што ёсць пэўны загад, і грамадскія актывісты паўсюдна зараз выклікаюцца на падобныя допыты" - так пракаментаваў выклік на допыт Аляксей Шэін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international