Штраф за пратэст супраць абортаў

2008 2008-08-22T17:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На гэтым тыдні Кастусь Шыталь быў выкліканы да судовага выканаўцы Докшыцкага раённага суда «для выплаты прысуджаных 70 000 беларускіх рублёў». Як высьветлілася, гэта быў штраф за правядзеньне пікета на рынку ў Докшыцах 9 траўня 2008 года.

 

На суд, які адбыўся 10 ліпеня 2008 года, Кастуся, па яго словах, ніхто не выклікаў, хоць у пастанове суда напісана, што ён быццам «не явился на суд, хотя был надлежащим образом уведомлён».

 

Нагадаем, што 9 траўня 2008 года Кастусь Шыталь правёў у Докшыцах пікет супраць абортаў пад дэвізам «Фашыстаў перамаглі, а дзяцей усё роўна забіваюць», які нарабіў шмат розгаласу як сярод мясцовага насельніцтва, так і ў сродках масавай інфармацыі.

 

«Крыўдна, што ў нашай краіне з тысячагадовай хрысьціянскай гісторыяй улада расцэньвае спробы пратэсту супраць антыхрысьціянскіх і антычалавечых дзеяньняў як злачынства», -  камэнтуе Кастусь Шыталь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international