Юрыя Алейніка і ягонага бацьку затрымалі на мяжы

2008 2008-08-28T16:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На памежным пераходзе «Варшаўскі мост» на беларуска-польскай мяжы ў Ю.Алейніка і ягонага бацькі памежнікі знайшлі раздрукоўкі з сайту «Свабоды» ды іншых беларускіх і расейскіх інфармацыйных рэсурсаў. Найбольшую ўвагу прыцягнулі адказы Аляксандра Казуліна ў часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце Lenta.ru

Памежнікі патрабавалі напісаць тлумачальныя, што гэта за матэрыялы і адкуль яны. Ю.Алейнік сказаў, што зробіць гэта толькі пасьля таго, калі яму патлумачаць прычыну затрыманьня, ягоны статус і статус ягонага бацькі, а таксама дадуць кнігу скаргаў. Памежнікі адмаўляліся адказваць на ўсе пытаньні.

У Алейнікаў таксама забралі пашпарты. На пытаньне, колькі яны яшчэ будуць сядзець, адзін з памежнікаў адказаў: «Яшчэ доўга». Аднак, як стала вядома, пазьней бацьку і сына адпусьцілі, забраўшы раздрукоўкі на экспэртызу.

Летась Юрыя Алейніка за палітычную актыўнасьць выключылі з IV курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Цяпер хлопец вучыцца ва ўнівэрсытэце «Вышэйшая школа эканомікі» ў Маскве.

­

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international