Рэдактар «Борисовских новостей» складае скаргу ў ЦВК

2008 2008-08-28T16:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня камісія Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі №62 адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў уласьніку і рэдактару недзяржаўнай газэты «Борисовские новости» Анатолю Букасу.

У гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» спадар Букас заявіў:

«Мяне абвінавацілі ў недакладнасьці зьвестак у пададз­енай дэклярацыі. Між тым, я ніводнай капейкі не ўтойвай. Прадставіў дакумэнт, які атрымаў ад бухгальтара. Яна палічыла, што прыбыткам рэдактара за год зьяўляецца грашовая сума, атрыманая ў банку па чэках. Між тым камісія залічыла за прыбытак і сумы, што прайшлі па безнаяўных разьліках рэдакцыі за паперу, паслугі сувязі, пошты і г.д.».

Са словаў Анатоля Букаса, памылка не наўмысная, яна не сьведчыць, што прэтэндэнт на кандыдата спрабаваў фальшаваць. Суразмоўца цьвердзіць, што прычына памылкі тлумачыцца прафэсійная няпэўнасьцю дзяўчыны-бухгальтаркі.

«Сёньня я папрасіў у акруговай камісіі выпіску з пратакола паседжаньня і заўтра накіруюся ў Менск у Цэнтрвыбаркам. Нават фінансісты з падатковай інспэкцыі кажуць, што праўда мусіць быць за мной».

Па інфармацыі Анатоля Букаса, ён зьяўляецца непажаданым уладзе вылучэнцам. Але ў яго падтрымку падпісаліся 1148 выбарцаў. Пры праверцы акруговая выбарчая камісія не забракавала ніводнага зь іх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international